Лагер "Горад Дабра"

29.03.2023

Сёння ў аздараўленчым лагеры прайшоў яшчэ адзін цікавы і захапляльны дзень. 29 сакавіка - вуліца Пакоры. Традыцыйна раніца пачалася з арганізацыйнай лінейкі, зарадкі, хвілінкі бяспекі і хвілінкі здароўя, сняданку..., і закіпела праца.

Пасля смачнага і карыснага сняданку дзеці адправіліся ў спартыўную залу на самае спартыўнае са спартыўных мерапрыемстваў "Вясновыя старты". Выхаванцы спаборнічалі ў спартыўных уменнях і навыках, атрымалі шмат станоўчых эмоцый.

Па традыцыі на гутарку з дзецьмі прыйшоў настаяцель храма іерэй Дзімітрый Пачабут, які расказаў дзецям пра прападобнага Серафіма Сароўскага, правёў віртуальную экскурсію "Святыні Навагрудчычы".

У заключэнні лагернага дня прайшоў Урок памяці "Без тэрміну даўніны", прысвечаны генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.