Другі дзень у лагеры "Горад Дабра"

28.03.2023

З самай раніцы 28 сакавіка школьныя калідоры напоўніліся вясёлым смехам рабят лагера "Горад дабра".

Першая палова дня пад назвай "Вуліца Шчодрасці" праляцела незаўважна: зарадка, смачны сняданак, спартыўна-гульнявая праграма "Мацней, вышэй, хутчэй", прагулка на свежым паветры... Кульмінацыяй усёй гэтай разнастайнасці стала гутарка "Дарога да Вялікадня" з настаяцелем храма іерэем Дзімітрыем Пачабутам.

У другой палове дня прайшла праваслаўная віктарына "Падарожжа па краіне Дабрадзеяў". Цяжка было абраць самых лепшых і кемлівых.

Шмат станоўчых эмоцый атрымалі хлопчыкі і дзяўчынкі падчас інтэрактыўнай гульні-квеста "Благавест". Самымі актыўнымі былі Самойлавіч Дар'я, Сейценаў Уладзіслаў, Карповіч Сафія. У выніку перамагло сяброўства.