Ура! Адкрыццё лагернай змены "Горад Дабра"!

27.03.2023

28 сакавіка вясёлыя дзіцячыя галасы напоўнілі школьныя калідоры Шчорсаўскай сярэдняй школы. Дзеці з нецярпеннем чакалі гэтага дня, таму многія прыйшлі вельмі рана.

Праца аздараўленчага лагера пачалася з гульні на першаснае знаёмства і стварэнне спрыяльнага становішча. Выхавацелі пазнаёмілі выхаванцаў з рэжымам дня, з правіламі паводзін у лагеры, традыцыямі і законамі.

На ўрачыстай лінейцы адкрыцця лагернай змены дырэктар лагера Саўко Г.М. пазнаёміла з планам работы. Рабяты далі клятву быць дружнымі, вясёлымі, дапамагаць старэйшым, займацца спортам, не ленавацца і не жаліцца.

Потым дзеці акунуліся ў творчасць: трэба было прыдумаць назву, дэвіз, рачоўку і эмблему атрада. Але нам усё па плячы! Да канца першага дня мы ўжо рапартавалі аб выкананым заданні.

Пасля снедання выхаванцы лагера наведалі Навагрудскае праваслаўнае сястрыцтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова. Сястра Ксенія правяла экскурсію па сястрыцтве і расказала пра яго дзейнасць, пазнаёміла дзяцей з асаблівым часам праваслаўнага календара – Вялікім постам, растлумачыла яго сэнс, этапы, значэнне, заклікала хлопцаў задумацца над сваімі ўчынкамі. Сястра Валянціна правяла экскурсію па Мікольскім саборы, расказала пра жыццё святога, у гонар якога ён названы, пра правілы паводзін у храме.

Пасля абеду дзеці прынялі ўдзел ў спартыўнай эстафеце «Нясумныя канікулы!», паказалі свае ўменні і навыкі падчас гульні-спаборніцтва «Цярпенне і праца ўсё ператруць».

Так пачалося цікавае, вясёлае, лагернае жыццё!