ШАГ «Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага»

23.03.2023

23 сакавіка 2023 года ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" прайшло чарговае мерапрыемства. Тэма: «Гонар за Беларусь. Камфорт і ўтульнасць для кожнага» (развіццё і ўдасканаленне будаўніча-прамысловага комплексу, жыллёвага будаўніцтва, рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы).

У рамках інфармацыйнага блока ««Будаўніча-прамысловы комплекс – драйвер эканамічнага росту нашай краіны» абмяркоўвалася развіццё будаўнічай галіны Беларусі, якая ў 2020 г. адзначыла сваё стагоддзе з дня ўтварэння. Асновай будаўніча-прамысловага комплексу з'яўляюцца транспартнае, прамысловае, жыллёва-камунальнае, сацыяльна-культурнае, сельскагаспадарчае будаўніцтва і праектна-пошукавыя работы.

Абмяркоўвалася і пытанне аб развіцці жыллёвага будаўніцтва ў Беларусі, яго прыярытэтных напрамках. Каля 3,5 працэнта ад агульнага жылога фонду краіны сёння складае арэнднае жыллё. У перыяд з 2021 па 2025 год плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 725 тыс. м ² арэнднага жылля.