Выстава малюнкаў "Прыгажосць Божага свету"

02.03.2023
З 23 лютага ў нашай установе адукацыі арганізавана выстаўка работ раённага этапа Міжнароднага конкурсу "Прыгажосць Божага свету". Ужо другі год лепшыя работы ўдзельнікаў выстаўляюцца ва ўстановах адукацыі Навагрудчыны. Выстава стала перасовачнай, школьнікі могуць пазнаёміцца з малюнкамі сваіх аднагодкаў, запазычыць творчыя ідэі, павучыцца адзін у аднаго.