Падрыхтоўку будучых педагогаў трэба пачынаць са школы

27.02.2023

З мэтай арыентацыі вучняў на атрыманне педагагічных спецыяльнасцей з 20 па 24 лютага ва ўстанове прайшоў Тыдзень будучага педагога.

На працягу тыдня вучні прымалі ўдзел у розных мерапрыемствах, а 23 і 24 лютага разам з настаўнікамі правялі вучэбныя заняткі ў класах і заняткі ў дашкольных групах. Такім чынам у  дзяўчат і юнакоў была магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі настаўнікаў і атрымаць досвед правядзення заняткаў пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў.