У дашкольных групах прайшоў Тыдзень "Дзень абаронцаў Айчыны"

25.02.2023

Свята 23 лютага – добрая падстава для выхавання ў дашкольнікаў пачуцця прыналежнасці да лепшых традыцый сваёй Радзімы.

З 20 па 24 лютага ў дашкольных групах прайшоў тыдзень пад назвай "Дзень абаронцаў Айчыны". На працягу тыдня быў праведзены занятак "Ваенная тэхніка", малявалі "Самалёты ў небе", маршыравалі пад музыку "Бравыя салдаты", падрыхтавалі падарункі татам, павіншавалі хлопчыкаў.