Экскурсія ў г.Ліда

25.02.2023

Школьнае жыццё прабягае імкліва і неўзаметку, пакідаючы яркія ўспаміны. Адным з такіх дзён для вучняў нашай школы стане сённяшні дзень, якія наведалі навучальны цэнтр МНС у г.Ліда.

Незгладжальнае ўражанне на рабят зрабіў занятак, дзе ў гульнявой форме іх навучалі бяспечным паводзінам у экстрэмальных сітуацыях, правілам паводзін на вуліцах горада, у лесе, расказалі і паказалі з удзелам саміх дзяцей, як дапамагчы чалавеку, які праваліўся пад лёд, навучалі правілам пажарнай бяспекі, правілам паводзін падчас навальніцы, адпрацоўвалі алгарытм выкліку службы выратавання і як вынік, правялі тэсціраванне на праверку ведаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, з якім амаль усе справіліся з першага разу на 100%.

Пэўным сюрпрызам для дзяцей была сустрэча з групай работнікаў МНС, магчымасць пагутарыць з імі і зрабіць фотаздымак на памяць.

Потым дзеці наведалі адну са старэйшых і ў той жа час сучасна абсталяваную сярэднюю школу № 1 г.Ліда, дзе сёння навучаецца прыкладна 800 вучняў. З імі пагутарыў дырэктар школы Фасанаў С.А., а настаўніца гісторыі Наталля Анатольеўна правяла экскурсію па школе і школьнаму гісторыка-краязнаўчаму музею.

З вялікім задавальненнем дзеці наведалі лядовы палац, дзе адбыўся матч дзвюх дзіцячых каманд па хакеі, а ў завяршэнне экскурсіі ўсё адправіліся падсілкавацца ў KFC. Моцна стомленыя, але абсалютна шчаслівыя, усе прыбылі дадому.