Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўніком МНС

23.02.2023

23 лютага адбылася прафарыентацыйная сустрэча навучэнцаў 11 класа з прадстаўніком МНС. Ён расказаў навучэнцам аб тым, як і дзе атрымаць прафесію, якая дае магчымасць прыйсці на службу ў МНС, аб Універсітэце грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, растлумачыў правілы прыёму, умовы здачы экзаменаў і спартыўных нарматываў. Падчас мерапрыемства юнакі і дзяўчаты атрымалі адказы на ўсе зададзеныя пытанні.