Прафарыентацыйная гульня «У педагогі б я пайшоў, няхай мяне навучаць»

20.02.2023

20 лютага прайшла інтэрактыўная прафарыентацыйная гульня «У педагогі б я пайшоў, няхай мяне навучаць». Мэта мерапрыемства: арыентацыя школьнікаў на выбар прафесіі настаўніка.

Мерапрыемства правёў настаўнік англійскай мовы Кулеш Н.М. Ён прапанаваў навучэнцам паглядзець на прафесію настаўніка з розных бакоў. У працэсе інтэрактыўнай гульні, дзеці разважалі, якімі якасцямі павінен валодаць настаўнік, а якія якасці яму супрацьпаказаны, ці кожны чалавек можа быць настаўнікам, шукалі "плюсы" і "мінусы" прафесіі.

Мы спадзяемся, што ад кагосьці з іх мы пачуем: "Мая будучая прафесія - настаўнік!"