Будучыя абаронца Радзімы!

17.02.2023

У сувязі з тым, што 1 і 2 класы ідуць на дадатковыя канікулы, 17 лютага для пачатковых класаў прайшла конкурсна-гульнявая праграма, прысвечаная Дню абаронцы Айчыны і ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таты і дзядулі навучэнцаў. У гульні спаборнічалі дзве каманды "Смельчакі" і "Крэпышы". Каб перамагчы, ім трэба было праявіць увесь свой спрыт, трапнасць, уважлівасць. Удзельнікам гульні актыўна дапамагалі іх таты і дзядулі.

У ходзе мерапрыемства гучалі вершы і словы віншаванняў. Дзеці спявалі песні і танцавалі для сваіх тат і дзядуляў.