Сустрэча з супрацоўнікам дарожна-патрульнай службы

13.02.2023

13 лютага Шчорсаўскую сярэднюю школу наведаў супрацоўнік дарожна-патрульнай службы, які правёў з навучэнцамі прафілактычную гутарку аб правілах дарожнага руху. Таксама старэйшы лейтэнант напомніў рабятам аб неабходнасці выкарыстання святлоадбівальных элементаў, правілах перамяшчэння на дарогах на веласіпедах і гераскутэрах.