Наведванне прытулку для жывёл

10.02.2023

Прытулак для жывёл у в.Лозкі адкрыўся зусім нядаўна. Дзякуючы гэтаму прытулку, бяздомныя кошкі і сабакі здабылі дах над галавой. Яны не бегаюць па вуліцах вёсак, не бадзяюцца, і будуць знаходзіцца ў прытулку, пакуль не знойдуцца гаспадары.

10 лютага прытулак наведалі навучэнцы 8 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы. Дзеці з разуменнем ставяцца да праблемы бяздомных жывёл і рады дапамагчы ім. У прытулак рабяты прынеслі сухі корм, самаробныя домікі, але галоўнае і для дзяцей, і для жывёл былі зносіны. Дзеці з радасцю аддавалі сваю ласку і цеплыню гадаванцам і тыя адказвалі ім радасным варкатаннем і гучным брэхам.