Урачысты збор дружыны, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста

08.02.2023

8 лютага ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшоў урачысты збор дружыны, прысвечаны Дню юнага героя-антыфашыста, падчас якога навучэнцы ўспомнілі савецкіх хлапчукоў і дзяўчынак, якія адстойвалі свабоду нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, здзяйснялі зусім не дзіцячыя ўчынкі і сталі героямі. Успомнілі подзвігі Марата Казея, Зіны Партновай, Валі Коціка.