6 лютага адбыўся справаздачны збор першаснай прафсаюзнай арганізацыі

06.02.2023

6 лютага адбыўся справаздачны збор першаснай прафсаюзнай арганізацыі працаўнікоў ДУА "Шчорсаўская сярэдняя школа".

У рабоце сходу прыняла ўдзел Тур Ж.А., старшыня Навагрудскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

На сходзе былі разгледжаны пытанні аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў за 2022 год, зацвярджэнні каштарысу на 2023 год, унесены змяненні ў склад рэвізійнай камісіі.