Вечар школьных сяброў

04.02.2023

Першая субота лютага - асаблівы дзень для школы. 4 лютага 2023 года Шчорсаўская сярэдняя школа гасцінна расчыніла дзверы сваім выпускнікам, якія аднойчы пакінулі сцены роднай школы. А сёння яны прыйшлі ўспомніць незабыўныя, вясёлыя, напоўненыя яркімі падзеямі, школьныя гады.

Выпускнікі з задавальненнем прайшлі па калідорах роднай школы, наведалі абноўленыя кабінеты, пасядзелі за партай, пагутарылі з настаўнікамі. Усіх выпускнікоў сардэчна прывітаў дырэктар школы Палазок Ігар Мікалаевіч.

А якія музычныя нумары падрыхтавалі для гасцей вучні і педагогі! Гучалі песні розных гадоў, не шкадуючы далоняў апладзіравалі госці.

Цёплыя словы, шчырыя пажаданні, вершы, песні застануцца ў памяці кожнага, хто прыйшоў. Яшчэ доўга класы і школьныя калідоры будуць захоўваць цеплыню сэрцаў выпускнікоў.