Акцыя "Клопат"

02.02.2023

З-за пастаянных ападкаў зіма становіцца нялёгкім выпрабаваннем для сталых людзей, якія пражываюць у прыватным сектары. Таму навучэнцы рэгулярна арганізоўваюць і праводзяць мерапрыемствы па аказанні дапамогі адзінокім сталым людзям.

2 лютага рабяты з цімураўскага атрада сабраліся пасля ўрокаў і, узброіўшыся рыдлёўкамі, мётламі, паспяшылі на дапамогу. У гэты дзень яны наведалі Дзяшкевіч Т.П, Дзяшкевіч В.М., Фелісьеву А.П. і расчысцілі дарожкі ля дома.