Прымаем ўдзел у першынстве Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы

26.01.2023

26 студзеня 2023 года ў Гродне адбылося зімовае першынства Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы.

У спорт за лідэрства ўступілі навучэнцы 8 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы: Лешчык Назар і Калала Данііл.

У першы дзень спаборніцтваў у асабістым першынстве вызначыўся Лешчык Назар (трэнер Аляшкевіч Дзяніс Мікалаевіч), заняўшы трэцяе месца на дыстанцыі 2000 м, бег з перашкодамі сярод юнакоў.

Віншуем з перамогай, жадаем новых дасягненняў!