Інфармацыйна-прафілактычная гутарка аб бяспечных паводзінах на вадаёмах

25.01.2023

Сустрэчы супрацоўнікаў АСВОД з навучэнцамі нашай установы ўжо сталі традыцыйнымі. 25.01.2023 года вядучы спецыяліст АСВОД правёў інфармацыйна-прафілактычную гутарку з навучэнцамі 1-11 класаў аб бяспечных паводзінах на вадаёмах зімой, падчас паводак і вясновага сходу лёду. Таксама дзецям нагадалі аб дазволеных у Навагрудскім раёне месцах купання ў летні перыяд. Затым прывёў прыклады рэальных гісторый, калі людзі з-за ўласнай бестурботнасці станавіліся ахвярамі на вадаёмах.