Фестываль Хрыстаславаў - 2023

23.01.2023

20 студзеня навучэнцы Шчорсаўскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у Калядным фестывалі Хрыстаславаў "Ад Каляд да Вадохрышча". Вынікам удзелу ў фестывалі сталі дыпломы 1, 2 і 3 ступені. У намінацыі "Радуйся, зямля!" - 1 месца, у намінацыі "За зоркай ідзем..." - 2 месца, у намінацыі "Пачастунак для ўсіх!" - 3 месца.

Віншуем хлопцаў і дзяўчат, а таксама іх педагога Саўко Ганну Міхайлаўну з перамогай, жадаем новых дасягненняў!