Знаёмства з вайсковым жыццём

19.01.2023

Сёння навучэнцы 8-11 класаў мелі магчымасць пазнаёміцца з армейскім жыццём. 19 студзеня ўстанову адукацыі наведаў маёр вайсковай часці г. Навагрудка А. Вееўнік. Падчас гутаркі з навучэнцамі, якая суправаджалася прэзентацыяй, ён расказаў пра гісторыю воінскай часці, пра паступленне ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь.