Завяршылася дэкада пачатковых класаў

18.01.2023

18 лютага 2023 г. адбылося закрыццё дэкады пачатковых класаў.

У ходзе правядзення прадметнага тыдня праводзіліся конкурсы знаўцаў, віктарыны, фізкультхвілінкі, аўкцыёны, флэш-батл, прадметныя алімпіяды і многае іншае.

Прадметны тыдзень дазволіў вучням раскрыць свой творчы патэнцыял. Кожны вучань знайшоў нішу для самавыяўлення. Дзеці паказалі добрыя веды па розных прадметах, уменне прымяняць гэтыя веды ў розных сітуацыях, узаемавыручку.

На школьнай лінейцы былі падведзены вынікі прадметнага тыдня. Навучэнцы, якія вызначыліся высокімі вынікамі, былі ўзнагароджаны граматамі і дыпломамі.