Сёмы дзень дэкады пачатковых класаў

17.01.2023

Сёмы дзень - Рознакаляровы дзень традыцый
Дэвіз дня: «У кожнага часу свае звычаі»

Падчас конкурсна-забаўляльнай праграмы "Як пайшла Каляда ўздоўж па вуліцы гуляць!" дзеці даведаліся, як у далёкім мінулым зарадзіліся святы, што такое Каляда. Сёння на двары святое свята - Каляды. Славяне сустракалі Новы год песнямі, жартамі і вясёлымі гульнямі. Абрад гэты называўся калядаванне. Самі пабылі ў ролі калядоўшчыкаў.

Фальклорна-экалагічная пазнавальная праграма “Чаму людзі любяць сваю Радзіму” пашырыла ўяўленні вучняў аб краіне, у якой жывём, выхоўвала любоў да сваёй Радзімы, роднага краю, роднай вёсцы. Дзеці пазнаёміліся з легендамі і паданнямі Беларусі. Выказалі свае думкі, за што яны любяць і паважаюць культуру і традыцыі беларусаў.