Шчорсаўскія Хрыстаславы

17.01.2023

Перыяд ад Ражства Хрыстова да Хрышчэння называюць Святымі днямі. У гэтыя дні Хрыстаславы Шчорсаўскай сярэдняй школы пад кіраўніцтвам Саўко Ганны Міхайлаўны, наведалі жыхароў аграгарадка Шчорсы, ветэранаў працы, інвалідаў і адзінокапражываючых. Каляднымі песнямі і вершамі яны праслаўлялі Хрыста, дарылі зробленыя сваімі рукамі падарункі, неслі радасць людзям.