Жоўты дзень музыкі

16.01.2023

Шосты дзень дэкады пачатковых класаў - Жоўты дзень музыкі.
Дэвіз дня: "Паслухай: музыка вакол".

Сёння навучэнцы 1-4 класаў сустрэліся ў музычнай гасцёўні "У гасцях у Чараўніцы-Зімы". Там яны сустрэліся з чарадзейнымі героямі і разам з імі весела правялі час.

Затым дзяцей сабраў не звычайны КВЗ, а музычны, дзе былі выяўлены не толькі вясёлыя, знаходлівыя, але і яшчэ музычныя рабяты. Змагаліся дзве каманды: «Мілягі», а іншая «Сімпацягі». Каманды змагаліся ў такіх конкурсах як: "Мульты-пульці", "Аўкцыён ведаў", "Пантаміма", па апісанні песні па чарзе ўспаміналі і напявалі яе. Перамогу атрымала каманда «Сімпацягі».