Пяты дзень дэкады пачатковых класаў

13.01.2023

Пяты дзень - Блакітны дзень навакольнага свету і здаровага ладу жыцця.
Дэвіз дня: «Любі, беражы, ахоўвай!»

У гэты дзень навучэнцы пачатковай школы сталі ўдзельнікамі займальнага мерапрыемства "Пазнавальны перапынак. «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: расліны, жывёлы». Вучні паказалі не толькі свае веды навакольнага свету, але і ўменне нестандартна думаць.

У віктарыне "У здаровым целе, здаровы дух" кожны змагаўся за месца, і перамога дасталася самаму эрудыраванаму.

А выхаванцы дашкольнай адукацыі весела пагулялі на свежым паветры.

Завяршыўся дзень выставай малюнкаў і плакатаў "Мы за здаровы лад жыцця".