Зялёны дзень беларускай мовы і беларускай літаратуры

12.01.2023

Дэвіз дня: «Гучы, родная мова!»

З вялікай цікавасцю вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Беларуская скарбонка”. Вучні-першакласнікі загадвалі аднакласнікам загадкі пра агародніну, садавіну, жывёл, птушак і прадметы хатняга ўжытку. Было весела і пазнавальна, асабліва, калі пасля адгадкі прад’яўлялася адгадка-прадмет.

На адным дыханні прайшоў аўкцыён “Растлумач фразеалагізм ‒ атрымай цукерку”, дзе вучні спалучалі смачнае з карысным і атрымалі двайную асалоду: веды пра самабытныя моўныя выразы і прыемныя эмоцыі!

На працягу конкурса чытальнікаў «Гучы, родная мова» усе жадаючыя чыталі вершы або ўрыўкі з вядомых твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. А потым прайшоў флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам”. Усім жадаючым прапанавалася выбраць хуткамоўку на беларускай мове і як мага хутчэй без запінкі яе вымавіць. А каб не стаміцца, настаўнікі и выхавацелі дашкольнай адукацыі  правялі фізкультхвілінку “Пачнём дзень па-беларуску”.