Трэці дзень дэкады пачатковых класаў

11.01.2023

Трэці дзень - Чырвоны дзень рускай мовы і літаратуры. 

У кожным класе прайшло мерапрыемства па тэме дня. Вучні першага класа і выхаванцы дашкольнай групы прынялі ўдзел у віктарыне "Падарожжа па казках". Вучні другога класа сталі удзельнікамі гульні "Падарожжа ў краіну Граматыку". А трэцякласнікі сталі ўдзельнікамі брэйн-рынга "Падарожжа ў краіну казак". У чацвёртым класе прайшла класная алімпіяда па рускай мове. Для ўсіх вучняў 1-4 класаў прайшоў адзіны конкурс "Чый сшытак лепшы". А лепшымі былі сшыткі ў наступных вучняў: Лазука авенір 2 клас, Кавалевіч Маргарыта і Каляда Ангеліна 3 клас, Ляўковіч Яна 4 клас. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на лепшую ілюстрацыю да любімай казкі.

Дзякуючы праведзеным мерапрыемствам, вучні пашырылі свой кругагляд, атрымалі вопыт работы ў камандзе.