Другі дзень дэкады пачатковых класаў - Аранжавы дзень матэматыкі

10.01.2023

Другі дзень дэкады пачатковых класаў - Аранжавы дзень матэматыкі.

У другі дзень тыдня пачатковай школы незвычайны каляровы паравозік запрасіў усіх наведаць станцыю "Лічы, будзь кемлівым, адгадвай!".

Усе класы былі ўключаны ў працу. Кожнаму вучню трэба было задумацца, а навошта ў школе вывучаюць матэматыку. У чым яе важнасць і веліч? 

 
Другакласнікі з азартам паказалі свае веды ў конкурсе знаўцаў «Лічы, будзь кемлівым, адгадвай!». А вучні 3 класа з задавальненнем "круцілі" кола загадак на тэму "У свеце цікавай матэматыкі". Вучні чацвёртага класа рабілі адкрыцці ў матэматычнай эстафеце "Вясёлыя задачкі".

Як аказалася, многія дзеці проста любяць матэматыку. Усе былі актыўнымі, правілі кемлівасць, фантазію, творчасць, змаглі давесці, што матэматыка царыца навук.