Лінейка, прысвечаная пачатку 3 чвэрці

09.01.2023

Трэцяя чвэрць ва ўстанове пачалася з урачыстай лінейкі. Дырэктар установы Палазок І.М. засяродзіў увагу вучняў на вучэбнай дзейнасці, удзелу ў конкурсах, мерапрыемствах, пажадаў творчых поспехаў, перамог.
Намеснік Дырэктара па выхаваўчай рабоце нагадаў вучням аб неабходнасці захавання правілаў бяспечнай жыццядзейнасці як падчас адукацыйнага працэсу, так і па-за школай.