Ва ўстанове прайшоў урок міру і стваральнай працы

09.01.2023

У сувязі з аб'яўленнем Года міру і стварэння ў 8-11 класах першы занятак пасля канікулаў прайшоў пад назвай «Урок міру і стварэння».

Навучэнцаў праінфармавалі аб дасягненнях у сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці і рэспублікі. Распавялі пра знакамітых землякоў. Спыніліся на традыцыйных каштоўнасцях беларускага народа. Прывялі прыклады міралюбнасці і тэлерантнасці беларусаў. У 8-11 класах урок міру прайшоў з удзелам старшыні Шчорсаўскага cельскага выканаўчага камітэта Марушка А.М.