Цімураўцы віншуюць ветэранаў

06.01.2023
Вучні Шчорсаўскай сярэдняй школы актыўна ўключыліся ў правядзенне рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы", дружна прадумвалі план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў. Паступіла шмат разнастайных прапаноў. Так як галоўная мэта акцыі - праява клопату і ўвагі аб старэйшым пакаленні, то першае, што зрабілі нашы хлопцы - гэта наведалі пенсіянераў, якія маюць патрэбу ў дапамозе, і аказалі дапамогу па гаспадарцы. Але акцыя - гэта яшчэ і добрая нагода наведаць і павіншаваць са святамі адзінокіх і адзінокапражываючых грамадзян сталага ўзросту.

Рабяты выканалі віншавальныя паштоўкі сваімі рукамі, склалі пажаданні, перапрануліся ў галоўных герояў навагодняга свята: Дзеда Мароза, Снягурку і Зіму, і пайшлі з віншаваннямі.

Дзяўчата і хлопцы ішлі з натхненнем, упэўненыя ў тым, што ім будуць рады. І яны не памыліліся. Толькі ў першы дзень валанцёры наведалі 7 чалавек сталага ўзросту. І ў кожным доме іх гасцінна сустракалі, з удзячнасцю прымалі дзіцячыя віншаванні.

Акцыя працягваецца. #БРПО #брпоновогрудок #брсм #отвсейдуши