Урок-разважанне "Як становяцца героямі"

23.12.2022

Дзякуючы энтузіязму і захапленню краязнаўствам настаўніка беларускай мовы і літаратуры М.А.Антончыка ў ваенна-этнаграфічным музеі Шчорсаўскай сярэдняй школы сабраны багаты матэрыял аб гісторыі рэгіёну, у тым ліку аб земляках-удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.
Педагогі часта прыводзяць у музей на экскурсіі сваіх выхаванцаў. 22 снежня 2022 года ў 8 класе прайшоў урок-разважанне "Як становяцца героямі", які падрыхтаваў і правёў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Кулеш М.М.
Дзеці пазнаёміліся з фактамі біяграфіі некаторых сваіх гераічных землякоў - удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.
Выснова была аднадушнай: трэба выхоўваць у сабе характэрныя якасці героя, лепшыя рысы сапраўднага чалавека.