Урачыстая лінейка, прысвечаная заканчэнню 2-ой чвэрці

23.12.2022

23 снежня 2022 года ва ўстанове адукацыі адбылася ўрачыстая лінейка, на якой былі падведзены вынікі заканчэння другой чвэрці.

Пераможцы алімпіяд, конкурсаў спартыўных спаборніцтваў, а таксама самыя актыўныя ўдзельнікі школьнага жыцця, былі ўзнагароджаны дыпломамі, пахвальнымі лістамі, падарункамі.

У завяршэнні лінейкі дырэктар установы адукацыі Палазок Ігар Мікалаевіч нагадаў навучэнцам правілы бяспечных паводзін у перыяд зімовых канікулаў.

Спадзяемся, што наступная чвэрць будзе не менш паспяховай і прадуктыўнай!