Адкрыццё лагера "Алімпіец"

26.12.2022

26 снежня 2022 года адбылося ўрачыстае адкрыццё зімовай змены аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем дзяцей "Алімпіец" - гэта выдатны час для таго, каб правесці канікулы з карысцю: адпачыць, пазаймацца спортам, даведацца новае пра свет і пра сябе, бліжэй пазнаёміцца адзін з адным і завесці новых сяброў.

На працягу сямі зімовых дзён у сценах нашай школы будуць звінець дзіцячыя галасы. Выхавальнікі лагера падрыхтавалі для дзяцей шмат конкурсаў, віктарын і спаборніцтваў.

Наперадзе ў лагеры хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць таямнічыя прыгоды, незабыўныя сустрэчы і дзіўныя выпрабаванні.