Дзень снежнага снайпера ў аздараўленчым лагеры "Алімпіец"

27.12.2022
Другі дзень у лагеры быў вельмі насычаным. Пасля сняданку для дзяцей прайшла хвілінка здароўя "Мікробы і вірусы", з якой даведаліся, чаму хварэюць людзі, хто выклікае многія хваробы, як выглядаюць бактэрыі і вірусы, абмеркавалі розныя спосабы абароны арганізма ад вірусаў.

У ходзе інтэрактыўнай гульні "Гісторыя Алімпійскіх гульняў" хлапчукі і дзяўчынкі пазнаёміліся з гісторыяй алімпійскага руху, аб тым, як праводзіліся Алімпійскія гульні ў старажытнай Грэцыі і як яны праходзяць у сучасны час, алімпійскіх відах спорту, якія былі ў іх прадстаўлены. Самымі актыўнымі былі Калала Данііл, Царук Маргарыта, Быстранкоў Мікалай.

У рамках кінамарафона "Глядзі і памятай" дзеці паглядзелі і абмеркавалі фільм "Брэсцкая крэпасць".

Завяршыўся дзень экскурсіяй на сядзібу графа Храптовіча, прымеркаванай да Года гістарычнай памяці. Не абышлося і без гульняў на свежым паветры.