Закрыццё аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Алімпіец"

05.01.2023

Непрыкметна праляцеў час. 5 студзеня 2023 года адбылося закрыццё аздараўленчага лагера з дзённым знаходжаннем "Алімпіец".

За 7 зімовых дзянькоў хлопцы пражылі маленькае жыццё, напоўненае яркімі фарбамі, мноствам прыгод. За такі кароткі прамежак часу хлопцы пакарылі свае маленькія, але такія значныя вяршыні.

На заключнай лінейцы былі падведзены вынікі, узнагароджаны самыя актыўныя. Таксама ўручылі памятныя падарункі кожнаму выхаванцы лагера. Выхавацелі павіншавалі дзяцей з заканчэннем лагернай змены, пажадалі вясёлага і карыснага працягу канікулаў, нагадалі аб неабходнасці выканання правіл бяспекі.