Тыдзень прафілактыкі ВІЧ/СНІД

02.12.2022

З 28 лістапада па 2 снежня ва ўстанове адукацыі прайшлі тэматычныя класныя гадзіны, прысвечаныя Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. 

Педагогамі школы праведзены класныя гадзіны, заняткі, прэзентацыі, трэнінгі, кіналекторыі і інш., на якіх былі закрануты праблемы СНІДу ў сучасным грамадстве, прафілактыка ВІЧ/СНІДу.

Дзеці абмеркавалі дадзеную тэму, даведаліся яшчэ больш пра вірус, сфарміравалі паняцце аб асабістай адказнасці за сваё здароўе, пазнаёміліся з прафілактыкай гэтага захворвання. Сваё стаўленне да гэтай праблемы выказалі ў малюнках.