Сусветны Дзень барацьбы са СНІД

01.12.2022

1 снежня штогод, пачынаючы з 1987 года, адзначаецца Сусветны Дзень барацьбы са СНІД. Для навучэнцаў 9-11 класаў у гэты дзень прайшло пазакласнае мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця, на якім абмяркоўвалася тэма: «Уся праўда пра СНІД». Мэта інтэрактыўнага мерапрыемства: удасканальваць уяўленні аб хваробе стагоддзя, паглыбіць веды навучэнцаў аб захворванні і з небяспечнымі асаблівасцямі ВІЧ-інфекцыі, выпрацаваць паводніцкія матывацыі да захавання свайго здароўя.

Мы спадзяемся, што абмен інфармацыяй і меркаваннямі, а таксама мультымедыйная прэзентацыя-віктарына, паслужылі дасягненню пастаўленай мэты.