Завяршыліся раённыя спаборніцтвы па баскетболе

30.11.2022

У праграме круглагадовай спартакіяды школьнікаў праведзены раённыя спаборніцтвы па баскетболе сярод дзяўчат і юнакоў сельскіх школ.

Спартыўнае мерапрыемства праводзіцца штогод з мэтай прыцягнення да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам навучэнцаў і папулярызацыі баскетбола сярод іх.

Па выніках спаборніцтваў каманда дзяўчат Шчорсаўскай сярэдняй школы заваявала 1 месца, каманда юнакоў - 2 месца. 

Віншуем каманды і настаўніка фізічнай культуры і здароўя Яцкевіча Мікалая Іванавіча!!!