Па старонках гісторыі

28.11.2022

Ва ўстановах адукацыі працягнуў рэалізавацца пілотны праект па арганізацыі наведвання навучэнцамі старэйшых класаў экскурсійных аб'ектаў па знакавых месцах Рэспублікі Беларусь.

У рамках прадмета гісторыя Беларусі для дапаўнення ведаў па тэме: «Адукацыя Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага» навучэнцы 10 класа Шчорсаўскай сярэдняй школы наведалі гарадскі пасёлак Любча.

Навучэнцы даведаліся, што замак быў закладзены ў XVI стагоддзі па загадзе Яна Кішкі. Пасля Кішкі перабудовай Любчанскага замка заняўся Кшыштаф Радзівіл, які стаў наступным уладальнікам Любчы. Менавіта пры Радзівілах замак вырашылі зрабіць каменным: знеслі драўляныя сцены і адбудавалі цагляныя, метровай таўшчыні. У той жа час да замка прыбудавалі яшчэ тры вежы - крэпасць стала па-сапраўднаму непрыступнай.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны на падмурку палаца была пабудавана школа. Так бы ціха і мірна скончылася б гісторыя 400-гадовага любчанскага замка, калі б не ўраджэнец Любчы Іван Пячынскі, які стварыў дабрачынны фонд «Любчанскі замак». На свае ўласныя грошы Іван Пячынскі распачаў рэстаўрацыю замка, пазней знайшліся і спонсары.

Рабят уразіла тое, што ўсе працы вядуцца валанцёрамі, якіх тут за ўвесь час будоўлі пабывала ўжо больш за 2,5 тысячы. Па словах навучэнцаў яны б таксама хацелі праявіць сваю актыўную грамадзянскую пазіцыю, праз удзел у рэстаўрацыйных работах, якія праводзяцца ў замку. Бо гэта магчымасць яшчэ лепш пазнаць гісторыю нашай, такой маленькай, але каханай Радзімы!!!