Піянерская дружына імя Марата Казея прыняла ўдзел у раённым конкурсе "Ёлка-БУМ"

21.11.2022

У піянерскай дружыне імя Марата Казея прайшоў конкурс "Ёлка-БУМ". Для ўдзелу ў конкурсе былі выраблены дэкаратыўныя ялінкі, выкананыя ў розных тэхніках дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Дзеці з задавальненнем тварылі навагоднія цуды сваімі рукамі. Абавязковай умовай кокурсу была наяўнасць лагатыпа БРПА. Кожная ялінка па-свойму добрая, непаўторная, зроблена з выдумкай і цяплом!

Для ўдзелу ў раённым этапе конкурса, які прайшоў 21 лістапада, былі адабраны дзве работы. Пасля падвядзення вынікаў абедзьве работы нашых піянераў занялі першае месца.