Шосты школьны дзень 19.11.2022

19.11.2022

Зіма для птушак - самая цяжкая пара. Каб дапамагчы зімуючым птушкам, неабходна перыядычна падкормліваць іх на працягу зімы.

У нашай школе ў рамках шостага школьнага дня прайшла квэст-гульня "Зімняя казка" . Пад час якой вучні выконвалі разнастайныя заданні, адгадалі зімовыя загадкі, прынялі актыўны ўдзел працоўным дэсанце "Умелыя рукі не ведаюць скукі" па вырабе кармушак для птушак.

Мэтай працоўнага дэсанта з'яўляецца прыцягненне навучэнцаў да актыўнасці па ахове навакольнага асяроддзя і беражлівым адносінам да жывой прыроды. Рэгулярная штодзённая зімовая падкормка птушак можа выратаваць даволі шмат птушыных жыццяў.

Навучэнцы школы заклікаюць усіх далучыцца да вырабу кармушак для птушак.