Прыём у акцябраты

17.11.2022

17 лістапада ў школе прайшоў прыём навучэнцаў другога і трэцяга класаў у акцябраты. Арганізацыю папоўнілі 7 сумленных і актыўных акцябрат.

Рабятам прыйшлося прайсці шэраг выпрабаванняў, перш чым на іх грудзях заззяў акцябрацкі значок. Яны здзейснілі вясёлае «Падарожжа па краіне Акцябрат», спыняючыся на станцыях і выконваючы розныя заданні. У канцы мерапрыемства вымавілі клятву і абяцалі быць руплівымі, праўдзівымі, дружнымі, клапаціцца аб блізкіх, адказваць за даручаную справу.