Прафесіі аграгарадка Шчорсы

14.11.2022

Прафарыентацыйная экскурсія - адна з самых эфектыўных форм азнаямлення навучэнцаў з асновамі прафесій. Экскурсія аказвае вялікі ўплыў на фармаванне цікавасці да прафесіі, бо спалучае ў сабе навочнасць і даступнасць успрымання з магчымасцю аналізаваць, параўноўваць, рабіць выбар.

9 лістапада ў рамках прафарыентацыйнай работы навучэнцы 10 класа наведалі краму ў аг. Шчорсы.
Прадаўцы магазіна расказалі дзецям пра тонкасці прафесіі, умовы працы, а таксама пра навучальныя ўстановы, у якіх можна набыць спецыяльнасць.