Дзень здароўя

12.11.2022

12 кастрычніка ў шосты школьны дзень у Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшоў «Дзень здароўя» — дзень, вольны ад вучобы, прысвечаны актыўнаму і здаровага ладу жыцця.

У вясёлых спаборніцтвах у рамках спартыўнага свята «У здаровым целе здаровы дух» прымалі ўдзел хлопцы і дзяўчаты з трэцяга па дзевяты клас.

Вучні пачатковай школы плавалі, гулялі ў тэніс, міні-футбол.

Сярод навучэнцаў 6-9-ых класаў прайшлі спаборніцтвы па баскетболе і футболе.

Для хлопцаў прайшоў "Конкурс асілкаў".

Дзень здароўя падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і пакінуў яркія ўражанні!