10 лістапада ва ўстанове адукацыі прайшоў Абласны дзень аховы працы

10.11.2022

10 лістапада 2022 года ў Шчорсаўскай сярэдняй школе прайшоў абласны Дзень аховы працы з адзіным парадкам дня: «Выкананне кіраўнікамі і работнікамі абавязкаў па ахове працы – аснова бяспечнай працы».

Указаныя прафілактычныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў вытворчага траўматызму, аператыўнага выяўлення і ўстаранення парушэнняў патрабаванняў, якія вызначаюць арганізацыю бяспечнага правядзення адпаведнага віду работ.