Вучымся энергазберажэнню

11.11.2022

З 8 па 11 лістапада 2022 г. наша школа ўдзельнічала ў рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь-энергаэфектыўная Краіна" пад дэвізам «у адзіным руху да лепшага!».

У рамках акцыі ў кожным класе прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя энергазберажэнню. Праводзіліся інтэлектуальныя гульні, квэсты, вырабляліся і распаўсюджваліся памяткі.

11 лістапада на адным з перапынкаў ва ўсіх класах на 10 хвілін было выключана святло, усе электрапрыборы і кампутары. 

Усе праведзеныя мерапрыемствы былі закліканы вырашыць адну з надзённых праблем сучаснай Беларусі – праблему энергазберажэння.