У перыяд з 7 па 13 лістапада 2022 года у Шчорсаўскай сярэдняй школе праходзяць мерапрыемствы Тыдня нулявога траўматызму

07.11.2022

Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, прадухілення выпадкаў траўматызму ў арганізацыі шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прымянення мер па іх устараненню.

 

Прынцыпамі правядзення Тыдня нулявога траўматызму з’яўляюцца:

- прыярытэт жыцця работніка і яго здароўе;

- адказнасць кіраўнікоў і кожнага работніка за бяспеку і выкананне патрабаванняў па ахове працы;

- уцягванне работнікаў у забеспячэнне бяспечных умоў і аховы працы;

- навучанне і інфармаванне работнікаў па пытаннях аховы працы.