Пяты дзень лагера "Восеньская палітра"

04.11.2022

Новы дзень у лагеры прайшоў пад дэвізам "Меж не ведае сяброўства" і паднёс, як і дні да гэтага, шмат новага і цікавага для нашых выхаванцаў.

У тэму дня была распрацавана і праведзена займальны квэст-круіз "Беларусь - краіна адзінства". Рабяты, падзяліўшыся на дзве каманды, прайшлі 5 станцый. На першай станцыі выхаванцам неабходна было запоўніць словамі пропускі ў гімне Беларусі. Станцыя "Беларусь культурная" прапанавала размясціць выяву культурных аб'ектаў у адпаведнасці з месцам іх размяшчэння. На станцыі "Гарады Гродзенскай вобласці" ў квадраце літар былі схаваны пяць гарадоў Гродзенскай вобласці, якія трэба было знайсці. На чацвёртай станцыі дзеці збіралі з літар прыказкі і прымаўкі аб Радзіме. На фінальнай станцыі юнакі і дзяўчаты праходзілі віктарыну пра Беларусь, якая складалася з 10 пытанняў. Абедзве каманды справіліся з усімі заданнямі.

Рабяты раскрылі для сябе, што значыць паняцце «адзінства», зразумелі што трэба з павагай ставіцца да прыроднай і гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа.